Тэмы эканомікі, сацыяльнай сферы і народнай дыпламатыі знаходзяцца ў цэнтры ўвагі ХІІ Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі, перадае БелТА.
Афіцыйная цырымонія адкрыцця мерапрыемства пройдзе ў Брэсце 29 верасня, хоць фактычна праца дэлегацый пачалася днём раней, у тым ліку адбылося наведванне мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».
Падчас пленарнага пасяджэння і работы па секцыях на розных аб’ектах Брэста ўдзельнікі вялікую ўвагу нададуць эканамічнаму і дзелавому супрацоўніцтву, беларуска-расійскаму ўзаемадзеянню з улікам сучасных рэалій і санкцыйнага ціску. Будуць абмяркоўвацца таксама пытанні сацыяльнай палітыкі і народнай дыпламатыі, адукацыі і культуры. Плануецца наведванне Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парку, медыцынскага комплексу, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна.
Больш за дзвесце чалавек ужо прыбылі ў Брэст з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама расійскіх гарадоў, у тым ліку Хабараўска, Санкт-Пецярбурга, Краснадара, Падольска, Пскова.
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.