Вы тут

Устаноўлена жанчына, якая здзейсніла два падпалы сціртаў саломы


У пачатку верасня ў Кобрынскім раёне быў здзейснены падпал сцірты саломы, якая належыць сельгаспрадпрыемству раёна. Шкода склала 1920 рублёў. На днях адбыўся аналагічны інцыдэнт. Уначы невядомы падпаліў сцірту саломы на полі, прычыніўшы прадпрыемству шкоду на агульную суму больш за 7900 рублёў. Што адбылося, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага райвыканкама.


Ключавым момантам ва ўстанаўленні асобы падазраванага сталі дзеянні аднаго з супрацоўнікаў крымінальнага вышуку. Вяртаючыся ў райаддзел, міліцыянер заўважыў полымя, якое разгаралася, і неадкладна адправіўся на месца здарэння. Па шляху ён сустрэў жанчыну, якая рухалася на веласіпедзе. Грамадзянка паведаміла, што вяртаецца са свайго дачнага ўчастку і нічога не бачыла. Супрацоўнік міліцыі запісаў дадзеныя жанчыны і паехаў да месца ўзгарання.

Праваахоўнік выклікаў пажарную службу і агледзеўся: каля месца здарэння нікога не было. На наступную раніцу супрацоўнік міліцыі вырашыў пагутарыць з 55-гадовай жанчынай, якая праязджала на веласіпедзе непадалёк ад месца здарэння. Падчас гутаркі стала зразумела, што менавіта яна датычная да падпалаў. Жанчына не змагла растлумачыць прычыну сваіх учынкаў, заявіўшы, што проста кінула запалку.

Дарэчы, раней грамадзянка трапляла ў поле зроку праваахоўнікаў за хуліганства. Падазраваная затрымана. Яе дзеянням дадзена прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта УУС Брэсцкага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.