Да 26 градусаў цяпла і месцамі туман чакаецца ў Беларусі 27 верасня, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе невялікая воблачнасць, без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў некаторых раёнах прагназуецца туман. Вецер чакаецца ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы, паўднёва-ўсходні 3-8 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, пераважна на паўднёвым захадзе — плюс 9-15. Днём будзе 20-26 градусаў цяпла.
Прэв’ю: pixabay.com
Старт сваёй справы — усяго за 37 рублёў.
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.
Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.