Вы тут

МНС паведамляе аб вучэнні ў Маскоўскім раёне сталіцы 26-27 верасня


З 26 па 27 верасня ў Маскоўскім раёне сталіцы пройдзе комплекснае вучэнне з органамі кіравання тэрытарыяльнай падсістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


Паводле легенды вучэнняў, на мясакамбінаце адбылася аварыя з выкідам хімічна небяспечнага рэчыва. На трэніроўцы ратавальнікі адпрацуюць дзеянні па абароне насельніцтва і тэрыторый у выпадку хімічнай пагрозы.

Выратавальнае ведамства просіць з разуменнем паставіцца да правядзення падобных мерапрыемстваў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі