Разам з тым сярэдняя тэмпература паветра па краіне будзе значна вышэйшай за норму: у апошнія дні верасня месцамі можа прыгрэць да 20—27 градусаў.
Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у аўторак умовы надвор'я ў нашай краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2—8 цяпла, месцамі па паўднёвай палове краіны 9—13 градусаў. А вось максімальная тэмпература днём падымецца ад 18 градусаў па поўначы краіны да 26 цяпла па паўднёвым захадзе нашага рэгіёна. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.
У сераду і чацвер умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць заходняя перыферыя антыцыклону, які будзе размяшчацца над цэнтральнымі раёнамі еўрапейскай часткі Расіі. Чакаецца пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра ўначы апусціцца да 3 цяпла на ўсходзе краіны, але падымецца да 14 градусаў на захадзе. Днём будзе амаль па-летняму камфортна — ад 20 да 27 градусаў цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.