Вы тут

У Мінску праходзіць 45-е пасяджэнне Савета аператараў электрасувязі і інфакамунікацый РСС


У Мінску праходзіць 45-е пасяджэнне Савета аператараў электрасувязі і інфакамунікацый Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі (РСС), перадае БелТА.


Мерапрыемства ў беларускай сталіцы аб’яднала кіраўнікоў Выканаўчага камітэта РСС, прадстаўнікоў рэгіянальнага аддзялення Міжнароднага саюза электрасувязі для краін СНД і экспертаў з больш як 50 краін свету.

Адкрыў паседжанне першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач. Вітаючы ўдзельнікаў, ён адзначыў важнасць сумеснай работы і абмену вопытам для эфектыўнага развіцця лічбавай эканомікі ў краінах СНД: «Дзякуючы супрацоўніцтву мы ствараем усе ўмовы для развіцця лічбавай эканомікі і інавацый у нашым рэгіёне. Электрасувязь з’яўляецца драйверам для многіх іншых галін, таму ў фокусе нашай увагі сёння знаходзяцца пытанні стварэння сучаснай інфраструктуры, укаранення новых тэхналогій і лічбавых праектаў. Не страчвае актуальнасці і тэма бяспекі ў лічбавым асяроддзі».

Удзельнікі сустрэчы падзеляцца сваімі найлепшымі рашэннямі ў рэалізацыі праграм лічбавай эканомікі, абмяркуюць перспектыўныя кірункі далейшай працы. Выпрацоўка агульных узаемавыгадных падыходаў будзе садзейнічаць развіццю сучасных тэхналогій на ўсёй прасторы Рэгіянальнага садружнасці ў галіне сувязі.

РСС — міжнародная арганізацыя з функцыямі міждзяржаўнага каардынуючага органа СНД у галіне электрычнай і паштовай сувязі. Дзейнасць Савета аператараў электрасувязі і інфакамунікацый РСС накіравана на ўсебаковае супрацоўніцтва, узгодненае развіццё сістэм і сродкаў сувязі дзяржаў удзельнікаў Садружнасці, укараненне новых паслуг і тэхналогій, павышэнне эфектыўнасці кіравання якасцю паслуг электрасувязі і інш.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.