Вы тут

ДПК: чарга фур на ўезд у Латвію павялічылася пасля закрыцця пункта пропуску «Сілене»


Пасля закрыцця латвійскімі ўладамі пункта пропуску «Сілене» чарга фур на ўезд у Латвію павялічылася. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.


Закрыццё пункта пропуску «Сілене» (сумежны «Урбаны») прывяло да павелічэння чэргаў транспарту не толькі перад адзіным функцыянуючым латвійскім пагранічным пераходам «Патэрніекі» (сумежны «Грыгараўшчына»), але і на літоўскім напрамку.

Па стане на 10.00 найбольшая колькасць грузавікоў фіксуецца перад літоўскім пунктам пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог»), уезду перад якім чакаюць больш за 120 аўто. Яго кантрольныя службы за суткі прапусцілі на сваю тэрыторыю ўсяго 20 працэнтаў фур ад нормы. Чэргі грузавікоў таксама фіксуюцца на ўезд у Літву перад пунктамі пропуску «Шальчынінкай» (сумежны «Беняконі») і «Райгардас» (сумежны «Прывалка»).

Легкавушкі чакаюць уезду ў ЕС перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст») і ўсімі літоўскімі пагранічнымі пераходамі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.