Найбольш таленавітыя і перспектыўныя абітурыенты павінны быць запатрабаваныя на Радзіме. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы, паведамляе БелТА.
Адно з важных пытанняў нарады тычылася падыходаў да атэстацыі за курс сярэдняй школы і паступлення ў ВНУ. «Хачу пачуць прынцыповую ацэнку новай сістэмы паступлення. Ці дазволіла яна ўбачыць кожнага абітурыента, забяспечыць справядлівае стаўленне да абітурыентаў і стварыць роўныя ўмовы і магчымасці для атрымання адукацыі ў вышэйшых навучальных установах? Пытанне пытанняў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Тут і цяпер мы павінны вызначыць механізм работы сярэдняй школы і ВНУ на перспектыву і вырашыць галоўную задачу — забяспечыць нашай моладзі ўмовы для прафесійнага станаўлення і развіцця ў сваёй краіне. Падкрэслю: найбольш таленавітыя, перспектыўныя абітурыенты павінны быць запатрабаваныя ў нас, на Радзіме», — заявіў беларускі лідар.
Прэв'ю: БелТА
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.