Школа — гэта храм, і ў гэтым увесь сакральны сэнс адукацыйнага працэсу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытаннях удасканалення адукацыйнай сферы, перадае БелТА.
«Я, як кіраўнік дзяржавы, ужо не раз гаварыў: школа — гэта храм. У гэтым, калі хочаце, увесь сакральны сэнс. Тут павінен быць жалезны парадак і дысцыпліна як у арганізацыі адукацыйнага працэсу, так і ў матэрыяльным плане. Школа закладвае фундамент будучыні не проста грамадзяніна — чалавека. Там, дзе трэба, павінна быць падфарбавана, заменены вокны, дзверы, добраўпарадкавана тэрыторыя. І абавязкова ўсе работы трэба праводзіць з удзелам дзяцей. Выхоўвайце моладзь працай, тады і стаўленне да школы ў іх будзе адпаведнае», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: БелТА
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.