Вы тут

Лукашэнка: Беларусь і Арменія здолелі выбудаваць цэласную архітэктуру міждзяржаўнага ўзаемадзеяння


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арменіі Ваагна Хачатурана і прэм’ер-міністра гэтай краіны Нікола Пашыняна з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Мінск і Ерэван за кароткі гістарычны тэрмін здолелі выбудаваць цэласную архітэктуру міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, забяспечыць высокі ўзровень гандлёва-эканамічных сувязяў, умацаваць партнёрства ў рамках інтэграцыйных структур, стварыўшы надзейны падмурак для ўмацавання традыцыйна дружалюбных адносін паміж нашымі народамі, — гаворыцца ў віншаванні Ваагну Хачатурану. — Перакананы, паспяховая рэалізацыя сумесных праектаў адкрые для дзвюх краін новыя магчымасці росту, будзе спрыяць планамернаму нарошчванню шматграннага беларуска-армянскага супрацоўніцтва».

У віншавальным пасланні Ніколу Пашыняну Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што абедзве краіны звязваюць традыцыйна дружалюбныя адносіны, якія сталі асновай канструктыўнага ўзаемадзеяння ва ўсіх абласцях. Кіраўнік дзяржавы адзначыў паспяховую рэалізацыю сумесных праектаў у машынабудаванні, лясной гаспадарцы, транспарце, будаўніцтве. «Упэўнены, плённыя двухбаковыя кантакты і ў далейшым будуць садзейнічаць эфектыўнаму выкарыстанню і прымнажэнню патэнцыялу цеснага партнёрства паміж нашымі краінамі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.