1000 кантэйнерных цягнікоў — гэта больш за 60 тысяч кантэйнераў, у якіх з Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку была адпраўлена прадукцыя айчынных прадпрыемстваў: угнаенні, прадукцыя дрэваапрацоўкі, прадукты харчавання і інш.
Дарэчы, калі ўсе гэтыя цягнікі аб’яднаць у адзін, то яго даўжыня складзе больш за 800 кіламетраў, што перавышае адлегласць ад Мінска да Масквы, паведамляе прэс-цэнтр магістралі.
Пагрузка і фарміраванне кантэйнерных цягнікоў вядуцца на 18 станцыях Беларускай чыгункі, адкуль яны адпраўляюцца ў больш як 30 гарадоў 13 правінцый Кітая.
Юбілейны 1000 кантэйнерны цягнік даставіць у Кітай беларускія калійныя ўгнаенні.
Дастаўка грузаў чыгуначным транспартам у кантэйнерах па сухапутным маршруце — гэта найбольш аптымальнае і канкурэнтнае лагістычнае рашэнне па арганізацыі перавозкі экспартнай прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў у Кітай. У сярэднім састаў пераадольвае адлегласць ад станцыі адпраўлення да граніцы з Кітаем за сем-дзесяць сутак, што з’яўляецца бясспрэчнай перавагай у параўнанні з іншымі спосабамі дастаўкі.
Кантэйнерныя перавозкі ў Кітай — адзін з найважнейшых стратэгічных напрамкаў пастаўкі айчыннай прадукцыі на экспарт, нагадвае Беларуская чыгунка. Магістраль праводзіць сістэмную і мэтанакіраваную работу па нарошчванні аб’ёмаў перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Беларусь — Кітай у рамках праекта «Адзін пояс, адзін шлях».
Даведачна: у 2021 годзе з Беларусі ў Кітай быў адпраўлены 151 кантэйнерны цягнік, а ў 2022 годзе — 988 цягнікоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.