Вы тут

Беларускі кампазітар і прадзюсар Алег Елісеенкаў адзначае юбілей


Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь вядомы кампазітар і прадзюсар Алег Елісеенкаў сёння святкуе 65-годдзе, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Алег Мікалаевіч Елісеенкаў нарадзіўся 21 верасня 1958 года ў горадзе Спас-Дземенск (Калужская вобласць Расіі) у сям’і настаўніцы і музыканта. Вырас хлопчык у беларускім горадзе Маладзечна, куды бацькі пераехалі ў хуткім часе пасля нараджэння сына. Яго бацька адзін з першых выкладчыкаў Маладзечанскага музычнага вучылішча (з 2011 года — Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага). Мікалай Елісеенкаў быў настаўнікам Юрыя Антонава.

У 1973 годзе Алег Мікалаевіч скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «тэорыя музыкі». Праз чатыры гады ён пакінуў Маладзечна і пачаў няпросты, але яркі шлях кампазітара і прадзюсара.

Алег Елісеенкаў пайшоў па шляху бацькі. Ён з’яўляецца дацэнтам кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіруе студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Алег Елісеенкаў адыгрыў вялікую ролю ў станаўленні маладых выканаўцаў Таццяны Путырскай, Валерыя Дзідюлі, Пятра Ялфімава. Таксама сярод яго выхаванцаў Слава Нагорны і група «Ванільнае неба», якая ў 2005 годзе заняла ўсе верхнія радкі хіт-парада Першага нацыянальнага тэлеканала «На скрыжаваннях Еўропы».

Складана знайсці ў Беларусі выканаўца, у чыім творчым поспеху не паўдзельнічаў Алег Елісеенкаў. Ён напісаў музыку да песень Ірыны Дарафеевай «Ветразь кахання», Алесі «Не потеряй», «Птицы», «Усмешка», большасці песень з рэпертуару Аляксандра Саладухі.

Алег Мікалаевіч Елісеенкаў — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кампазітараў», уладальнік спецыяльнага дыплома Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы за творчае ўвасабленне ідэй дружбы народаў Беларусі і Расіі, а таксама прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2015-2016 гады. У 2009 годзе ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.