Вы тут

Бясплатны праезд у грамадскім транспарце прапануюць кіроўцам у Беларусі 22 верасня


У Беларусі ў некаторых гарадах кіроўцам прапануюць бясплатны праезд у грамадскім транспарце 22 верасня, у Сусветны дзень без аўтамабіля. Пра гэта распавяла начальнік упраўлення рэгулявання ўздзеянняў на атмасфернае паветра, змяненне клімату і экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Наталля Ланец, паведамляе БелТА.


«Для прыцягнення ўвагі грамадскасці да выкідаў забруджвальных рэчываў ад мабільных крыніц Мінпрыроды штогод падтрымлівае Сусветны дзень без аўтамабіля, які праводзіцца 22 верасня. У гэты дзень кіроўцам традыцыйна прапануюць адмовіцца ад выкарыстання асабістых транспартных сродкаў, праводзяцца розныя тэматычныя мерапрыемства, якія прапагандуюць ідэю пешага і веласіпеднага спосабаў перамяшчэння», — сказала Наталля Ланец.

Так, для кіроўцаў, якія адмовяцца ад асабістага транспарту на карысць грамадскага, 22 верасня ў асобных рэгіёнах Беларусі прадугледжаны бясплатны праезд. Гэта, у прыватнасці, Мінск, Салігорск, Гродна, Ваўкавыск, Воранава, Слонім, Гомель, Баранавічы, Пінск і яшчэ 8 раёнаў. У Паставах — на асобных маршрутах, а ў Брэсце — у ранішнія і вячэрнія гадзіны пік. З больш падрабязнай інфармацыяй пра гарады, якія далучыліся да акцыі і дадуць бясплатны праезд кіроўцам, можна азнаёміцца на афіцыйных сайтах тэрытарыяльных органаў Мінпрыроды.

«У Мінску таксама будзе прадугледжаная арэнда ровараў і самакатаў. Акрамя таго, плануюцца велапрабегі ў Мінску, Наваполацку і Віцебску, а таксама шэраг іншых актыўнасцяў», — падкрэсліла начальнік упраўлення.

22 верасня сусветная супольнасць адзначае Сусветны дзень без аўтамабіля — міжнародная падзея, якая заклікае адмовіцца ад выкарыстання аўтамабіля хоць бы на адзін дзень. Мэта акцыі — скараціць колькасць аўтамашын на вуліцах і дарогах, а таксама падтрымаць іншыя віды ўстойлівага транспарту, уключаючы грамадскі і веласіпедны.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.