Вы тут

Беларуска Вікторыя Азаранка стала чвэрцьфіналісткай турніру WTA у Мексіцы


Беларуска Вікторыя Азаранка стала чвэрцьфіналісткай турніру катэгорыі WTA-1000 у мексіканскай Гвадалахары з прызавым фондам $2,7 млн, паведамляе БелТА.


Мінулай ноччу беларуска, якая займае 23-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграла расійскую тэнісістку Вераніку Кудэрметаву, у якой 19-я пазіцыя, — 6:2, 6:1. У чвэрцьфінале спаборніцай Азаранкі будзе францужанка Каралін Гарсія (11-ы нумар рэйтынгу WTA), якая ў 1/16 фіналу перамагла беларуску Аляксандру Сасновіч (89) — 4:6, 7:6 (7:5), 6:4. У першым крузе Азаранка разграміла амерыканку Робін Мантгомеры (147) — 6:1, 6:1, а потым абыграла ўкраінку Даяну Ястрэмскую (102) — 6:4, 7:6 (7:5).

Спаборніцтвы ў Гвадалахары завершацца 23 верасня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.