Да плюс 27 градусаў і пераважна без ападкаў будзе ў Беларусі 21 верасня, паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўднёвым усходзе пройдуць невялікія дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца туман.
Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 3-8 м/с. тэмпература паветра ўначы складзе плюс 6-12 градусаў, а па ўсходзе — плюс 13-15 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 22-27 градусаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.