Вы тут

Факультатыў па культуры здаровага харчавання арганізуюць у школах


Школьнікі 5-9-х класаў змогуць наведваць факультатыў па культуры здаровага харчавання, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.


Фота: БелТА

Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Размова аб культуры здаровага харчавання» зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі № 294 ад 31 жніўня 2023 года. На занятках будуць фарміраваць функцыянальную культуру вучняў у галіне культуры здаровага харчавання, выхоўваць культуру харчавання і ўсведамлення здароўя як галоўнай чалавечай каштоўнасці. У 5-м (6-м) класах будуць вывучаць «Формулу здаровага харчавання», 7-м (8-м) класах — навучальны модуль «Сілкуемся правільна і прыгожа», у 9-м класе — «Фізіялогія харчавання».

Чакаецца, што пасля засваення зместу праграмы навучэнцы, у прыватнасці, будуць мець уяўленне аб каштоўнасці здароўя і ролі здаровага харчавання ў яго захаванні, патрабаваннях гігіены, рэжыме харчавання, правілах этыкету, звязаных з харчаваннем. Таксама яны будуць дасведчаныя аб ролі ежы для арганізма чалавека, ролі арганічных і мінеральных рэчываў у структуры харчавання.

Акрамя таго, рабяты свядома змогуць выбіраць з асартыменту найбольш тыповых харчовых прадуктаў найбольш карысныя, ацэньваць і кантраляваць свой рацыён і рэжым харчавання з пункту гледжання адпаведнасці патрабаванням здаровага ладу жыцця, складаць, аналізаваць, карэктаваць рацыён здаровага харчавання, складаць сутачнае меню і інш.

Удакладняецца, што дакумент прыняты ў адпаведнасці з Кодэксам Беларусі аб адукацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».