Вы тут

У 37-ы раз завершылася праграма «У будучыню — з надзеяй»


18 верасня ў Мінску адбыўся канцэрт з удзелам звыш ста юных артыстаў, пераможцаў адборачных тураў у рэгіёнах краіны. 


Праграма «У будучыню — з надзеяй» праходзіць штогод з 1986 года. У 2023 годзе яна праводзілася ў 37-ы раз з тэматыкай «Дзеці Беларусі за мір і стваральную працу».

У фае Беларускай дзяржаўнай філармоніі была разгорнута выстава дзіцячых работ. Не абышлося і без творчай праграмы. Тым, хто вылучыўся, былі ўручаны памятныя медалі.

На цырымоніі адкрыцця намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь генерал-маёр унутранай службы Ігар Болатаў адзначыў: «Гэты конкурс для нашай Беларусі вельмі сімвалічны. Ён аб’ядноўвае самую важную і значную частку грамадства — нашу будучыню, нашых дзетак. І тых дзяцей, якія па волі выпадка знаходзяцца на забруджаных тэрыторыях».

Выступае намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь генерал-маёр унутранай службы Ігар Болатаў

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Дзяржатамнагляд, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускі фонд міру, а мастацкімі кіраўнікамі — народны артыст Беларусі кампазітар Эдуард Ханок і заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Радзівілаў.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.