Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Андрэй Андрэеў наведаў горад Ляньюньган правінцыі Цзянсу. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на беларускую замежную ўстанову.
Генеральны консул прыняў удзел у міжнародных мерапрыемствах, арганізаваных кітайскім бокам у рамках пашырэння ўзаемадзеяння па выкарыстанні чыгуначнага маршруту Кітай — Еўропа, у прыватнасці ў Форуме міжнароднага супрацоўніцтва і Форуме міжнароднага гандлю і ўстойлівага развіцця. Мерапрыемствы адкрыў віцэ-прэм’ер Дзяржсавета КНР, член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК Дын Сюэсян, зачытаўшы віншавальнае пасланне Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і заклікаўшы да сумесных намаганняў па развіцці грузавых экспрэсаў Кітай — Еўропа.
У ходзе сустрэч з кітайскім бокам Андрэй Андрэеў абмеркаваў напрамкі супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з правінцыяй Цзянсу і горадам Ляньюньган.
Сумесна з кіраўнікамі раёна Ганью горада Ляньюньган і кампаніі «Міжнародныя чыгуначныя перавозкі правінцыі Цзянсу» беларускі дыпламат прыняў удзел у адкрыцці міжнароднай электроннай гандлёва-лагістычнай пляцоўкі «Партал трансгранічнага гандлю Пояса і Шляху», у тым ліку і ў анлайн-трансляцыі продажаў беларускай харчовай прадукцыі.
У інтэрв’ю мясцовым СМІ генеральны консул падкрэсліў, што Беларусь у якасці надзейнага партэра Кітая ў ініцыятыве «Адзін пояс, адзін шлях» забяспечвае стабільнае і бяспечнае чыгуначнае паведамленне Кітай — Еўропа — Кітай, уносячы значны ўклад у агульныя намаганні па стабілізацыі і аднаўленні сусветнай эканомікі.
Андрэй Андрэеў падкрэсліў, што ў цяперашні час вядзецца работа па пашырэнні супрацоўніцтва з правінцыяй Цзянсу, уключаючы выкарыстанне чыгуначных грузавых тэрміналаў маршрутаў «Аднаго пояса, аднаго шляху» для паставак беларускай прадукцыі.
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.