Каб у другой палове верасня даволі працяглы час трымаўся дзённы максімум 25–28 градусаў? Сёлета і ў нас такое магчыма.
Больш за тое, на гэтым тыдні перавага паўднёва-заходніх паветраных патокаў будзе спрыяць захаванню ў нашай краіне цёплага надвор’я з тэмпературным фонам значна вышэйшым за кліматычную норму. Адносна цёпла будзе і ноччу, таму што начныя мінімумы ў асноўным будуць знаходзіцца ў межах ад плюс 10 да 17 градусаў. Пры гэтым днём паветра прагрэецца да 20–28 градусаў, і толькі пры больш шчыльнай воблачнасці будзе не вышэй за 17–19 цяпла, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У аўторак днём, пераважна па заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. У ранішнія гадзіны месцамі згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень парывісты. Максімальная тэмпература прагназуецца на ўзроўні 20–26 градусаў.
У сераду ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай па паўднёвым усходзе згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні парывісты, уначы ў асобных раёнах моцны парывісты. Уночы тэмпература будзе ў межах ад 8 градусаў па паўночным захадзе да плюс 16 градусаў па паўднёвым усходзе, а днём — ад 18 градусаў па паўночным усходзе да 25 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.
У чацвер надвор’е будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах згусціцца слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці ўмераны, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу дасягне 7–12 градусаў, месцамі — 15 цяпла. Днём чакаецца 21–27 градусаў.
У пятніцу да нас завітае чарговая порцыя цяпла. У гэты дзень прагназуецца пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёвай чвэрці парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 8 градусаў па паўночным усходзе да 16 градусаў на захадзе, а ўдзень — ад 21 да 28 цяпла.
Паводле папярэдняга прагнозу айчынных сіноптыкаў, у наступныя выхадныя чарговы атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы паспрабуе прарваць абарону антыцыклону, які «вісіць» цяпер над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Таму ў суботу ў асноўным па заходняй частцы, а ў нядзелю ў большасці раёнаў нашай краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
У суботу ноччу на захадзе, а днём пераважна па заходняй частцы краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у дзённыя гадзіны магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвай чвэрці, парывісты. Уночы будзе плюс 10–17 градусаў, а ўдзень — 21–28 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.