14 верасня ва ўстанове адукацыі «Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь» адбылося традыцыйнае штогадовае мерапрыемства «Дзень адкрытых дзвярэй», у якім прынялі ўдзел студэнты першага курса спецыяльнасці «Мытная справа» вышэйшых навучальных устаноў з усёй краіны: Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту, Полацкага дзяржаўнага універсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Янкі Купалы, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Будучым супрацоўнікам мытных органаў расказалі пра гісторыю і сённяшні дзень мытнай службы, пазнаёмілі з асноўнымі напрамкамі праваахоўнай дзейнасці, прадэманстравалі фільм аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь.
На вучэбна-матэрыяльнай базе інстытута студэнтаў азнаёмілі з арганізацыяй правядзення пашпартнага кантролю, працай супрацоўнікаў мытнай лабараторыі. Мерапрыемства завяршылася дэманстрацыяй працы кінолагаў.
На памяць аб наведванні ўстановы кожнаму ўдзельніку мерапрыемства былі падораны сувеніры.
— Падчас вучобы ў школе я вучылася ў мытным класе, і мне гэтая сфера дзейнасці вельмі падабалася. Таму пасля заканчэння школы мне не давялося доўга выбіраць напрамак, — падзялілася сваімі ўражаннямі студэнтка першага курса Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай Лізавета Авакян. — Сённяшнія заняткі ў інстытуце мне запомняцца надоўга, бо гэта былі ў асноўным практычныя заняткі па маёй будучай спецыяльнасці.
— Мае бацькі праходзяць службу ў Дзяржаўным пагранічным камітэце Рэспублікі Беларусь, што паўплывала на выбар маёй будучай прафесіі. Мне спадабаліся ўсе без выключэння заняткі, якія правялі з намі супрацоўнікі Інстытута. Я яшчэ раз пераканалася ў правільнасці свайго рашэння стаць супрацоўнікам мытных органаў, — адзначыла аднакурсніца Лізаветы Соф’я Брыль.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.
У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.