Калі на працягу ўсяго дня ў чацвер нас турбавалі моцныя дажджы і навальніцы, то ўжо ў суботу зноў стане сонечна і пацяплее, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Між іншым, у пятніцу яшчэ будзе пахмурна і сыра. У гэты дзень ўмовы надвор’я ў нашай краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу і раніцай па ўсходняй палове адаб’ецца ўплыў франтальнага раздзелу, які ссоўваецца на Смаленскую вобласць Расіі. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай па ўсходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Удзень пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад 6 да 12 градусаў, па ўсходняй палове —13—15. Максімальная тэмпература паветра днём усталюецца ад 16 да 22 цяпла. Атмасферны ціск будзе інтэнсіўна расці.
У суботу і ў нядзелю надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, якая сфарміравалася ў прахалодным паветры. Толькі днём 17 верасня па захадзе краіны адаб’ецца ўплыў няўстойлівай паветранай масы, якая распаўсюдзілася з паўднёвага захаду Еўропы. Таму чакаецца пераменная воблачнасць. У суботу пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы 2–8 цяпла, па паўднёвым усходзе да 12 градусаў. Днём тэмпература пачне расці, чакаецца ад 17 да 24 цяпла.
У нядзелю пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, удзень парывісты. Тэмпература паветра ўначы 2–8 градусаў, месцамі, у асноўным па заходняй палове, да 11 цяпла. Днём стане ўжо значна цяплей, калі тэмпература павысіцца ад 20 градусаў па паўночным усходзе да 28 па паўднёвым захадзе краіны.
Сяргей КУРКАЧ
«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».
Высветлілі карэспандэнты «МС».