Вы тут

СПБ перадалі кнігі беларускіх класікаў на татарскай мове


12 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася сустрэча творчай інтэлігенцыі Рэспублікі Беларусі і Рэспублікі Татарстана. Чырвоная нітка зносін — культурнае супрацоўніцтва паміж рэспублікамі. 


— Дні культуры Татарстана, несумненна, стануць важным этапам у нашым двухбаковым культурным супрацоўніцтве, — адзначыў Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч. — 2023-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам міру і стваральнай працы. Трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны знайшлі адлюстраванне ў сумесных беларуска-расійскіх праектах. Мы ніколі не робім паўзы ў гэтай працы. Бачым велізарны патэнцыял у сумесных праектах на патрыятычную тэму. Наш народ выказвае сваю цвёрдую пазіцыю па недапушчэнні рэабілітацыі нацыстаў і іх памагатых, выступае супраць перагляду святых для нашай памяці старонак гісторыі, супраць фарміравання і распаўсюджвання хлуслівых фальшывак, якія не адпавядаюць гістарычнаму развіццю нашых краін і адмаўляюць сапраўдныя духоўныя каштоўнасці.

 

— Свет вельмі моцна змяняецца, і сфера культуры вельмі востра рэагуе на ўсе змены і выклікі, якія сёння ёсць у сучасным свеце. Я згодна з маім калегам Анатолем Мечыслававічам: адна з нашых задач — недапушчэнне тэндэнцыі да рэабілітацыі фашызму і перапісвання гісторыі. Па сутнасці, культурная сфера — гэта сфера ідэалогіі. Толькі ў цесным супрацоўніцтве паміж рознымі ўстановамі мы зможам быць упэўненымі ў заўтрашнім дні. Нам у спадчыну засталіся агульначалавечыя каштоўнасці. 16 гадоў я працую ў сферы культуры і магу сказаць, што такой падтрымкі нашай сферы не было ніколі, гэта проста беспрэцэдэнтны ўзровень, — акцэнтавала міністр культуры Рэспублікі Татарстан Ірада Аюпава.

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах прапанавала пісьменнікам з Татарстана, прысутным на сустрэчы, шэраг сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на канструктыўнае ўзаемадзеянне паміж пісьменнікамі і паэтамі дзвюх краін, і ўручыла намесніку старшыні Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Татарстан Рыфату Курбанаву памятны знак Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

 

У знак удзячнасці Рыфат Курбанаў перадаў кнігі беларускіх класікаў, перакладзеных з беларускай на татарскую мову.

У канцы сустрэчы былі падпісаны пагадненні паміж дзяржаўным гісторыка-архітэктурным і мастацкім музеем-запаведнікам «Казанскі Крэмль» і замкавым комплексам «Мір», Нацыянальным музеем Рэспублікі Татарстан і вядучымі музеямі нашай краіны: Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь, Беларускім Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

 

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.