Вы тут

У Мінску стартуе фестываль нацыянальных культур


Фестывалі нацыянальных культур — гэта цудоўная і ўнікальная магчымасць назіраць сучаснае сузор'е талентаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія жывуць і працуюць у Беларусі, магчымасць падвядзення вынікаў іх творчай дзейнасці, судакрананне з культурай іншых народаў, пачуццё асабістай значнасці і запатрабаванасці кожнага грамадзяніна нашай дзяржавы, рэалізацыі нацыянальна-культурных правоў, гарантаваных Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Яны маюць вялікае значэнне для захавання міжнацыянальнай згоды і сацыяльнай стабільнасці ў Беларусі. Пра старт XІV фестывалю нацыянальных культур больш падрабязна распавяла мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Алена Госцева.


«Фестываль нацыянальных культур — гэта сапраўды велізарнае, маштабнае, цікавае і ўнікальнае мерапрыемства. Адкрыццё XІV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца 9 верасня ў Верхнім горадзе на галоўнай сцэне каля ратушы. Падрыхтоўка да фестывалю праходзіць два гады. Спачатку гэта ўрачыстае адкрыццё ў горадзе Мінску, затым з кастрычніка да снежня праходзяць абласныя і Мінскі гарадскі адборачныя туры. Сёлета адборачныя туры і адкрыццё фестывалю будуць праходзіць пад эгідай Года міру і стваральнай працы. Цяпер мы збіраем заяўкі з абласцей, ад горада Мінска аб датах і месцы правядзення адборачных тураў», — адзначыла Алена Госцева.

На яе думку, адкрыццё фестывалю стане сапраўды відовішчнай падзеяй. На ім будзе прадстаўлена культура 24 нацыянальнасцяў, выстава нацыянальных дыяспар. «Усяго ў Беларусі пражывае 156 нацыянальнасцяў, але зарэгістраваных аб'яднанняў не так шмат».

Канцэртная праграма і выстава будуць доўжыцца з 12.00 да 17.00, урачыстае адкрыццё адбудзецца ў 14.00. У адкрыцці фестывалю возьме ўдзел Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Маркевіч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, упаўнаважаны па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, старшыня Кансультатыўнага савета.

«На выставах можна будзе не толькі паглядзець нацыянальную культуру, але і прымераць нацыянальны касцюм, пакаштаваць нацыянальныя стравы. Будзе працаваць фотазона.

«Спецыяльным госцем канцэрта стане фальклорны гурт Neevo Санкт-Пецярбургскага таварыства эстонскай культуры, — расказала Алена Госцева. — Яны прыедуць па запрашэнні старшыні культурна-асветнага грамадскага аб'яднання «Эстонская абшчына «Ластаўка» ў Беларусі Олівера Манглуса.

У склад журы фестывалю ўвойдуць вядомыя дзеячы культуры, якія ўжо працавалі на праекце: Святлана Гуткоўская, Яўген Сахута, Ірына Грамовіч, Аляксандр Крамко і іншыя майстры.

«Наша задача — выявіць аўтэнтычную, сапраўдную культуру, знайсці сапраўдных носьбітаў культуры. Самае галоўнае — правільнае ўяўленне нацыянальнай культуры. Галоўная задача фестывалю — гэта яднанне, згуртаванасць усіх нацыянальнасцяў», — акцэнтавала ўвагу Алена Госцева.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».