Пра гатоўнасць устаноў адукацыі Беларусі да новага навучальнага падчас наведвання Гродна распавёў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, перадае БелТА.
«Меры былі прынятыя. Два тыдні вельмі інтэнсіўнай працы ў падрыхтоўцы школ, калі задзейнічаны ўсе сілы і адміністрацыйныя рэсурсы, для таго, каб выканаць максімальны аб’ём работ. Застаўся шэраг школ, якія не ўведзены ў эксплуатацыю 1 верасня. Гэта вельмі нязначная колькасць, менш за два дзясяткі па ўсёй краіне з 2 тыс. 865 школ сярэдніх, якія ў нас ёсць. Гэта тыя ўстановы, дзе па нейкіх прычынах яшчэ не скончаны ўсе працы. Былі прапановы пайсці на нейкія кампрамісы і здаць, як ёсць, а потым паволі дарабляць. Але на такое мы, натуральна, пайсці не маглі. Таму ў 18 школах працягваецца капітальны рамонт, які будзе завершаны да канца бягучага года», — сказаў Раман Галоўчанка.
Кіраўнік урада дадаў: «Пры гэтым для ўсіх навучэнцаў арганізаваны ўмовы ва ўсіх школах, для таго, каб навучальны працэс адбываўся бесперапынна. Галоўнае — гэта бяспека навучэнцаў, таму ўсе ўмовы для іх створаныя».
«Усе астатнія ўстановы прыведзены ў належны выгляд. Ліквідаваныя тыя парушэнні, якія былі выяўленыя па дарожнай бяспецы. Гэта разметка, пераходы, дарожныя знакі, обзорность. Па лініі МНС — сістэмы папярэджання аб узгараннях, сістэмы аўтаматычнага дымавыдалення і гэтак далей. На гэта рабіўся асноўны акцэнт», — адзначыў Раман Галоўчанка.
Прэм’ер-міністр Беларусі расказаў, што быў праведзены паўторны кантроль устаноў, якія ўжо мелі сертыфікат гатоўнасці, у некаторых з іх былі выяўлены пэўныя рэчы, якія выслізнулі першапачаткова. «Пераважная большасць школ гатовыя да навучальнага года, яны адкрыліся сёння, праводзяць першыя ўрокі. Астатнія работы будуць завершаны без усялякіх кампрамісаў. Шэраг школ пойдуць на рамонт у 2024 годзе», — адзначыў прэм’ер-міністр.
На пытанне, якую ацэнку Раман Галоўчанка паставіў бы гатоўнасці ўстаноў адукацыі, ён адказаў, што цвёрдую чацвёрку па пяцібальнай шкале.
«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».
Высветлілі карэспандэнты «МС».