Вы тут

Караваевіч: Дзяржава бачыць маладзёжныя ініцыятывы, мае патрэбу ў іх


Дзяржаўная маладзёжная палітыка ў Беларусі з'яўляецца стратэгічным напрамкам сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства. Дзяржава бачыць і падтрымлівае маладзёжныя ініцыятывы, мае патрэбу ў іх. Пра гэта заявіў журналістам галоўны спецыяліст упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Максім Караваевіч.


Фота: БелТА.

«Сёння поўнасцю сфарміравана нарматыўна-прававая база для рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. На яе аснове створана эфектыўная сістэма падтрымкі ўсіх катэгорый моладзі. Забяспечваюцца ўмовы для рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў маладых людзей. Для падтрымкі моладзі ствараюцца спецыяльныя фонды, вядуцца банкі даных таленавітай моладзі, назначаюцца стыпендыі найлепшым студэнтам, аспірантам і дактарантам, выдзяляюцца гранты на выкананне навукова-даследчых работ».

Паводле яго слоў, у 2023 годзе ўжо рэалізоўваюцца дзевяць маладзёжных праектаў, якія атрымалі падтрымку. Акрамя таго, у канцы 2021 года быў падпісаны яшчэ адзін дакумент, які дае магчымасць моладзі, ініцыятыўным людзям атрымліваць фінансавую падтрымку сваіх праектаў. Гэта ўказ аб 20 грантах Прэзідэнта Беларусі, які дае магчымасць на працягу года атрымаць фінансаванне на сваю ідэю або на маладзёжны праект. За кожнай ініцыятывай стаіць каманда маладых людзей, якія здольныя вызначыць праблемнае поле і прапанаваць сваё рашэнне. Сярод канкрэтных прыкладаў паспяхова рэалізаваных маладзёжных ініцыятыў — Лепельскі дом-інтэрнат, для якога закуплена абсталяванне і музычныя інструменты для карэкцыі дзяцей з асаблівасцямі развіцця, у Бабруйску адкрыта спартыўная школа, у Брэсце — скаладром для моладзі.

У Беларусі восенню плануюць даць старт новаму сезону конкурсу маладзёжных ініцыятыў, паведаміў сакратар ЦК БРСМ Павел Алекса. «Цяпер ужо фарміруецца бюджэт праекта на 2024 год. Адпаведна праекты, якія будуць адабраны да канца каляндарнага года, рэалізуюць на працягу 2024 года. Усіх запрашаем да ўдзелу».

Паводле яго слоў, у другім сезоне праекта на адрас аргкамітэта паступіла 219 заявак. «З іх 48 трапілі ў фінал. У выніку падтрымана 18 праектаў, якія атрымалі фінансаванне ад Міністэрства адукацыі. Таксама два праекты асобна падтрымлівае БРСМ, — сказаў сакратар ЦК БРСМ. — Цяпер праекты знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі, усе яны практыкаарыентаваныя».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

У сталіцы любяць аднапакаёўкі. А Брэст, Гомель і Гродна аддаюць перавагу двухпакаёваму жыллю

Лета 2023-га ўстанавіла рэкорд за апошнія дзесяць гадоў па актыўнасці рынку нерухомасці.

Рэгіёны

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

Як жыхары і службы Віцебска змагаюцца са снежнай стыхіяй

У барацьбе са снегам былі задзейнічаны больш за 350 чалавек і 110 адзінак тэхнікі.