Вы тут

Прайшлі перагаворы БСЖ з кіраўніцтвам правінцыі Ганьсу


У агенцтве «Мінск-Навіны» пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя КУНЦЭВІЧА адбылася сустрэча кіраўнікоў мас-медыя краіны і Беларускага Саюза журналістаў з ідэалагічным кіраўніцтвам кітайскай правінцыі Ганьсу. 


Фота: БелТА

З кітайскага боку ўдзел у перамовах прынялі начальнік Дэпартамента прапаганды, член пастаяннага камітэта правінцыі Ганьсу Чжан Юнся, намеснік начальніка Камітэта па грамадскаму будаўніцтву пры ВСНП правінцыі Ганьсу Ван Гунцын, намеснік кіраўніка Канцылярыі знешніх сувязяў народнага ўрада правінцыі Ганьсу, старшыня асацыяцыі прэсы правінцыі Ганьсу Чжу Лілі, начальнік аддзела развіцця і рэформ Дэпартамента прапаганды правінцыі Ганьсу Янь Юнцян, начальнік канцыляры Дэпартамента па культуры і турызму Бай Фу і шэраг медыйных кіраўнікоў, журналістаў правінцыі Ганьсу. 

Андрэй Кунцэвіч падрабязна распавёў пра стасункі Беларусі і КНР у галіне мас-медыя, звярнуў увагу на падпісаныя пагадненні аб супрацоўніцтве. Старшыня Беларускага Саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў адзначыў высокі ўзровень супольнай працы беларускага і кітайскага творчых саюзаў работнікаў СМІ. 

У сустрэчы прынялі ўдзел дэкан факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсітэта кандыдат гістарычных навук Аляксей Бяляеў, які звярнуў увагу на падрыхтоўку ў БДУ кітайскіх студэнтаў, кіраўнік Сталічнага тэлебачання Аляксандр Асенка, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч. 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

Дзмітрый Мезенцаў пра стаўленне да санкцый і знешняга ціску, філасофію расійска-беларускіх адносін і якасць беларускіх тавараў

«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».