Прэс-канферэнцыя «Роля маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення» прайшла ў Доме прэсы. На ёй абмеркавалі валанцёрскі рух, культурна-адукацыйную і грамадзянска-патрыятычную дзейнасць.
Абгаварылі рэалізацыю шэрагу важных праектаў, прысвечаных развіццю моладзі.
— Грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі БРСМ надае асаблівую ўвагу. Гэта самы маштабны напрамак нашай дзейнасці. З новых праектаў хацелася б назваць «Хатынь у маім сэрцы» да 80-годдзя трагедыі. Гэты маштабны праект уключаў у сабе два конкурсы: першы — на стварэнне памятнага знака МК «Хатынь», другі — конкурс малюнкаў, — распавяла Марына Шыдлоўская, афіцыйны прадстаўнік Цэнтральнага камітэта БРСМ. — У конкурсе малюнкаў удзел прынялі амаль 2 тыс. чалавек, гэта моладзь ад 7 да 18 гадоў. Мы не абмяжоўвалі ўзроставую катэгорыю толькі членамі БРСМ, але і запрасілі да ўдзелу піянераў. Праект знайшоў водгук у моладзі, гэта было відаць па прадстаўленых работах. Работы фіналістаў экспанаваліся ў ГЦ «Сталіца», іх маглі бачыць жыхары і госці Мінска. Фінальным пунктам стала наведванне ўдзельнікамі Палаца Незалежнасці, што таксама пакінула ў іх незабыўныя эмоцыі. Нагадаю, што члены БРСМ на пастаяннай аснове патрануюць «Хатынь», займаюцца аднаўленнем і добраўпарадкаваннем.
— У нас слабая інфармаванасць: кантэнту дастаткова, мы ўвесь час гаворым, ствараем праекты, але данесці іх да аўдыторыі праблематычна. Імпартнай інфармацыі значна больш, і ў гэтым асноўная праблема, — адзначыў Станіслаў Яцкевіч, намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Патрыёты Беларусі».
Былі абмеркаваны і будучыя мерапрыемствы, накіраваныя на ўзаемадзеянне і ўсталяванне дыялогу з моладдзю. Напрыклад, у бліжайшы час адбудзецца фестываль «Праабражэнне».
— Праекты, прысвечаныя патрыятычнаму выхаванню моладзі, — гэта ў першую чаргу праца, дзякуючы якой ёсць магчымасць злучаць дзяцей па інтарэсах, сацыялізаваць іх, навучыць камандаўтварэнню, — адзначыў Андрэй Мяхедка, старшыня Рэспубліканскага творчага маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Прасоўванне моладзі».
— Праз нефармальныя мерапрыемствы, рухі і сустрэчы, асабліва паездкі і спартыўныя спаборніцтвы — мы паказваем моладзі сапраўднае жыццё. Трэба ажыццяўляць больш глабальных праектаў, — дадаў Андрэй Тапаз, старшыня маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Мінскі ваенна-патрыятычны пошукавы цэнтр «Айчына».
Разгледзілі статыстыку актыўнасці ўдзелу моладзі ў грамадскіх арганізацыях.
— Колькасць маладзёжнай аўдыторыі – каля 8 тысяч прадстаўнікоў, пры тым, што ўдзел у працы «Белай Русі» можна прымаць з 18 гадоў. Хацелася б адзначыць, што сутыкаючыся з моладдзю ў працоўных калектывах і ў школах, мы выдатна разумеем, што патрыятычны пласт неабходна пастаянна ўдасканальваць, — распавяла Наталля Воранава, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Вераніка КУХАРЧЫК
«Мадэлі жыцця грамадства мы павінны вызначаць самі ў рамках нашай духоўнай славянскай традыцыі».
Высветлілі карэспандэнты «МС».