З вечара ў ноч — гэта той час, калі пасля заходу сонца няспешна мяняюцца фарбы гарадскога пейзажу і ў святле першых ліхтароў пачынаюць выразней праступаць абрысы будынкаў. Вуліцы яшчэ захоўваюць успамін пра спёку мінулага дня. Спякоту памятаюць і стракатыя кветнікі на плошчы ля фантана, і старыя сцены амаль стогадовага ўзросту, і маленькі помнік паравозу бліз вакзала (мінулае і сёняшні дзень Лунінца непарыўна звызаныя з чугункай!)
У выцвілым блакіце, не абяцаючы жаданы дожджык, часам праплывалі аблачынкі. Побач з гарадскім фантанам паветра было трохі свяжэйшым, але гарачы асфальт і не меньш распаленыя сцены дамоў заставаліся такімі ж, як і ўчора, заўчора...
І ўсё ж такі гараджане дачакаліся прыемнай вестачкі: метэаролагі паабяцалі ў хуткім часе навальніцу і дождж.
Ажывіліся ў вячэрней прахалодзе мясцовыя байкеры. Зразумела, з ветрыкам пранесціся па апусцелым вуліцам на бліскучых сучасных матацыклах — занятак прыемны. Але захмарылася, сцямнела неба і першыя кроплі дажджу пачалі падганяць ўсіх запозніўшыхся.
Паспяшыў схавацца ад спякоты і я. Ва ўтульным гасцінічным нумары прыняўся разглядаць толькі што зробленыя фотаздымкі — напамін, як з вечара ў ноч мяняліся гарадскія пейзажы Лунінца.
А за акном ужо шумеў доўгачаканы дождж і ў цёмным небе раз-пораз успыхвалі далёкія маланкі.
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Колькі каштуе сядзіба Патоцкага?
Мураваных спраў майстар.
Жыллё і здароўе — найбольш хвалюючыя для людзей.