Вы тут

У Акадэміі МУС адбыўся ўрачысты рытуал выпуску


Дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымалі 328 кваліфікаваных юрыстаў. Усе яны з’яўляліся слухачамі аддзялення завочнага навучання факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых кадраў, а таксама студэнтамі факультэта права.


Як звярнуў увагу намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Дзмітрый Карзюк, гэта знамянальная падзея праходзіць у год 65-годдзя Акадэміі МУС. «Тысячы спецыялістаў, якія скончылі акадэмію, сёння годна служаць па ўсёй краіне, і кожным сваім выпускам ВНУ ганарыцца! — падкрэсліў ён. — А значыць, праца супрацоўнікаў міліцэйскай альма-матэр з’яўляецца надзейнай апорай праваахоўнай сістэмы».

Намеснік кіраўніка міліцэйскага ведамства выказаў упэўненасць, што навучанне ў акадэміі стала для герояў дня яркай падзеяй, а выкладчыкі, якія ўклалі ў іх падрыхтоўку свой прафесіяналізм і душу, з’яўляюцца настаўнікамі не толькі ў службе, але і ў жыцці.

Дзмітрый Карзюк уручыў залатыя медалі і дыпломы з адзнакай выпускнікам, якія праявілі сябе найлепшым чынам, узнагародзіў супрацоўнікаў ВНУ, якія ўнеслі важкі ўклад у працэс навучання.

Прысутных блаславіў прадстаўнік праваслаўнай царквы, пасля чаго адбылася ўрачыстая цырымонія развітання са сцягам міліцэйскай ВНУ.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».