Вы тут

У Нідэрландах у галерэі Маўрыцхейс выставілі чатырохметровую 3D-копію «Дзяўчыны з жамчужнай завушніцай»


У Нідэрландах стварылі чатырохметровую 3D-копію знакамітай карціны галандскага мастака Яна Вермеера «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» і ўсталявалі яе ў фае Каралеўскай галерэі Маўрыцхейс у Гаазе, паведамляе «МИР24».


Копію твора стварылі супрацоўнікі галерэі з дапамогай 3D-прынтара.

Супрацоўніца музея Эбі Вандзівер распавяла, што мэтай стварэння такога палатна было паказаць наведвальнікам не толькі карціну, але і даць магчымасць адчуць яе тэкстуру. «Гэта новы спосаб пазнаёміцца з карцінай, якую ўсе ведаюць і любяць», — адзначыла захавальніца галерэі.

Карціна «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» была намалявана ў 1665 годзе. Яна вядома таксама пад назвамі «Дзяўчына ў турбане» і проста «Дзяўчына». Акрамя таго, яе часта называюць паўночнай або галандскай Монай Лізай. Пра гэта палатно вядома вельмі мала. Па адной з версій, мастак намаляваў уласную дачку Марыю. У адпаведнасці з назвай ўвагу гледача факусуюць на жамчужнай завушніцы ў вуху дзяўчыны. Разам з тым шэраг даследчыкаў ставіць пад сумнеў, што на карціне намаляваная жамчужная завушніца — хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра фальшывы жэмчуг з венецыянскага шкла альбо перламутру.

Прэв’ю: «МИР24»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?