Вы тут

На пасяджэнні савета па дэмаграфічнай бяспецы Брэсцкай вобласці ўпор зрабілі на ўзаемадзеянне ўсіх службаў


Чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы было прысвечана міжведамаснаму ўзаемадзеянню ў пытаннях прафілактыкі п’янства, алкагалізму, выпадковых атручванняў алкаголем, папярэджанню пажараў у жыллёвым фондзе і траўмаў людзей пры пажарах. Таксама разгледжана пытанне рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровы горад (пасёлак)» на адміністратыўных тэрыторыях Брэсцкай вобласці — паведаміла спецыяліст аддзела грамадскага здароўя Брэсцкага абласнога ЦГЭіГЗ Таццяна Гапонік.


Галоўны нарколаг вобласці галоўны ўрач Брэсцкага абласнога наркалагічнага дыспансера Аляксандр Більдзейка зрабіў упор на прафілактыку п’янства і алкагалізму. Першы намеснік Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандр Сычоў расказаў аб рабоце па папярэджанні пажараў і надзвычайных сітуацый, прывёў сумную статыстыку гібелі і траўм на пажарах. На пасяджэнні прысутнічалі намеснікі старшынь райвыканкамаў, якія падзяліліся меркаваннямі па пытаннях парадку дня. Удзельнікі нарады былі аднадушныя ў тым, што патрэбна больш шчыльнае міжведамаснае ўзаемадзеянне на шляху пераадолення ўсіх грамадскіх заган, якія прыводзяць да траўмаў альбо нават гібелі людзей.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?