Вы тут

Рахманаў: задача сілавога блока — забяспечыць адэкватнае рэагаванне на пагрозы нацбяспекі


У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Следчая дзейнасць: навука, адукацыя, практыка», перадае БелТА.


У мерапрыемстве прымае ўдзел намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Аляксандр Рахманаў. У прывітальным слове да ўдзельнікаў ён адзначыў, што Беларусь зведвае сістэмны дэструктыўны націск, сутыкаецца з новымі выклікамі ва ўсіх сферах нацыянальнай бяспекі. Аляксандр Рахманаў звярнуў увагу на рост пагроз міжнароднага тэрарызму, сепаратызму і транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, распаўсюджвання наркотыкаў, гандлю людзьмі і нелегальнай міграцыі.

«З улікам гэтага на сілавым блоку ляжыць маштабная і адказная задача — забяспечыць папераджальнае, адэкватнае рэагаванне на гэтыя выклікі, абараніць нашых грамадзян ад усемагчымых знешніх і ўнутраных пагроз», — заявіў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі.

Аляксандр Рахманаў пажадаў удзельнікам форуму творчай і плённай работы пры абмеркаванні актуальных праблем крымінальнага права і працэсу, крыміналістыкі, перспектыў удасканалення аператыўна-вышуковай і судова-экспертнай дзейнасці, а таксама выпрацоўкі канкрэтных прапаноў па павышэнні яе эфектыўнасці.

Ён падкрэсліў, што Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта займае дастойнае месца ў сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі і ўносіць важны ўклад у абарону правоў грамадзян і нацыянальных інтарэсаў краіны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?