Вы тут

У Мінадукацыі нагадалі, дзе павінны праводзіцца выпускныя вечары


Выпускныя вечары павінны праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


«Ужо заўтра — 10 чэрвеня па ўсёй краіне пройдуць выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі. Свята развітання са школай заўсёды для выпускнікоў, настаўнікаў і бацькоў з’яўляецца хвалюючым і кранальным. Нагадаем, што вечары павінны праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. У асобных выпадках мерапрыемства можна правесці ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам», — сказалі ў прэс-службе.

У ведамстве падкрэслілі, што прыняцце мер па забеспячэнні парадку і грамадскай бяспекі ў час правядзення ўрачыстага мерапрыемства знаходзіцца на асаблівым кантролі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?