Графік руху пасажырскіх цягнікоў на ўчастку Мінск — Асіповічы адноўлены. Пра гэта інфармуе афіцыйны Telegram-канал Беларускай чыгункі, паведамляе БелТА.
«Графік руху пасажырскіх цягнікоў адноўлены. Цягнікі на ўчастку Мінск — Асіповічы ідуць згодна з раскладам», — адзначылі ў БЧ.
Як паведамлялася, па тэхнічных прычынах на ўчастку Мінск-Асіповічы 9 чэрвеня з 6.00 назіраліся адхіленні ад графіка руху пасажырскіх цягнікоў. Час затрымкі складала ад 30 хвілін да 1 гадзіны 20 хвілін.
Прэв’ю: БелТА
Мноства пытанняў паўстае перад кожным маладым педагогам.
Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?