Вы тут

Дзеці, моладзь. На чым была сканцэнтравана ўвага сенатараў на мінулым тыдні


Навіны Савета Рэспублікі за мінулы тыдзень.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Ірына Старавойтава ўзяла ўдзел у дыялогавай пляцоўцы «Дзеці. Сям'я. Будучыня нацыі», прысвечанай Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Мерапрыемства адбылося ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, дзе навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выхаванцы прыёмных сем'яў і дзіцячых дамоў мелі магчымасць задаць пытанні парламентарыям і прадстаўнікам рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання. Падчас дыялогу сенатар адзначыла, што ў Беларусі ўдзяляецца прыярытэтная ўвага пытанням абароны дзяцінства, сфарміравана сістэма дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, прымаюцца і пастаянна ўдасканальваюцца ўмовы для развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, а таксама меры па рэалізацыі права кожнага дзіцяці на жыццё і выхаванне ў сям'і. Ірына Старавойтава паведаміла, што сур'ёзная ўвага ў рамках работы Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці ўдзяляецца пытанням захавання здароўя і жыцця дзяцей, абароны іх правоў і законных інтарэсаў, удасканалення сацыяльнай палітыкі і механізмаў падтрымкі дзяцінства, умацавання сям'і. У канцы сустрэчы старшыня камісіі падкрэсліла важнасць свядомага і адказнага стаўлення да краіны і грамадства, фарміравання цвёрдай жыццёвай пазіцыі і патрыятызму, захавання гістарычнай памяці, рэалізацыі творчых ініцыятыў моладзі на карысць краіны.

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў запрасіў дзяцей з Данбаса наведаць адну з самых сучасных арэн беларускай сталіцы — «Алімпік-Арэну. Парламентарый працягвае добрую традыцыю знаёмства юных гасцей Беларусі са спартыўнай інфраструктурай краіны. Каля двух дзясяткаў юных гасцей ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў ацаніла якасць лёду, на якім праводзіць свае матчы і каманда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а потым атрымала магчымасць пагутарыць з яе галоўным трэнерам. Дзмітрый Баскаў абмеркаваў з дзецьмі апошнія спартыўныя навіны, а таксама запрасіў іх на хакейны матч. У завяршэнне сустрэчы юныя жыхары Данбаса атрымалі памятныя падарункі.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец узяла ўдзел у 45-й сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. Парадак дня пасяджэння ўключаў дзесяць пытанняў. У прыватнасці, абмяркоўвалася ўнясенне змяненняў у рашэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў аб бюджэце горада на 2023 год, зацвярджэнне інвестыцыйнай праграмы сталіцы на бягучы год, парадак кіравання і распараджэння гарадской уласнасцю. Увага дэпутатаў была скіравана і на ход выканання мерапрыемстваў па праблемных пытаннях, у тым ліку выказаных грамадзянамі кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання ў ходзе перадвыбарнай кампаніі. Перагледзелі падыходы да прысуджэння грашовых прэмій найлепшым навучэнцам сталіцы — іх памер і колькасць павялічаны ў два разы. Прынята рашэнне падчас правядзення акцыі «Дзень без аўтамабіля», што традыцыйна праходзіць 22 верасня, дасць пасажырам, якія прад'явілі вадзіцельскае пасведчанне і пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гродзенскага аб'яднання прафсаюзаў Віктар Лісковіч у рамках маладзёжнага злёту прафсаюзнага актыву Гродзенскай вобласці ўзяў удзел у адкрытым дыялогу, прысвечаным тэме малой радзімы. У фармаце сустрэчы без гальштукаў з маладзёжным актывам пагутарылі кіраўнікі дзяржаўных органаў і аб'яднанняў рэгіёна. Як адзначыў Віктар Лісковіч, ужо ў першы дзень злёту хлопцы і дзяўчаты настолькі згуртаваліся, што ўзнікла адчуванне, быццам яны заўсёды былі знаёмыя. «З асаблівым энтузіязмам моладзь уключылася ў работу нашай дыялогавай пляцоўкі, на якой мы гаварылі аб значнасці малой радзімы ў жыцці кожнага чалавека», — удакладніў сенатар.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.