Вы тут

Словы дабрыні і любові


Аўтара добра ведае чытач айчынных мас-медыя. Алена Басікірская працуе журналістам у Выдавецкім доме «Беларусь сегодня», шмат піша па пытаннях культуры, сучаснага літаратурнага працэса, рэцэнзіруе кніжныя навінкі. 


«Свой лёс трымаю, быцам бы ікону./ Мая зямля — яна мая да скону./ Палі, лясы, азёры, пералескі./ Глядзяць у вочы светлыя пралескі./ Мая зямля — яна мая да скону./ Малюся на яе, як на ікону,/ Шаную, як прыгожую надзею», — такімі радкамі пачынаецца новы паэтычны зборнік маладой пісьменніцы. Натхненне аўтара, яго мастацкія вышукі самым цесным чынам звязаны з роднай старонкай. Вершы пра Міёры, Міёрскі край, Полацк падаюцца эстэчным кодам літаратурных і грамадзянскіх перакананняў паэтэсы. «*** Цябе, мой край, прырода надзяліла/ Адметным і чароўным хараством./ Ты самы гожы, слаўны, светлы, мілы,/ Бо сонечным аблашчаны цяплом./ Трываў набегі, войны і расправы/ Ды перажыў нямала перашкод./ Цярпліва-мужным і бясконца правым/ Заўсёды выступае твой народ./ Цяпер, мой край, спакойна ў нас пад сонцам,/ Мы не ліём крыві і горкіх слёз./ Табою ганаруся я бясконца/ І рада, што з табой з’яднаў нас лёс», — Алена Басікірская спалучае ў сваім паэтычным веравызначэнні цеплыню, дабрыню, светласць жыцця. Колеры яе паэзіі паўстаюць прыцягальнымі, прыязнымі, адкрытымі…

Асобную частку кнігі «Мая зямля — яна мая да скону» складаюць пераклады Алены Басікірскай. Паэтэса пераўвасобіла на беларускую мову творы Сяргея Ясеніна, Мікалая Клюева, Міхаіла Лермантава, Аляксандра Пушкіна, Фёдара Цютчава, Афанасія Фета, Марыны Цвятаевай, Васіля Чуеўскага, Яўгенія Юр’ева. Зварот да вопыту, літаратурных здзяйсненняў такіх аўтараў патрабуе асаблівай творчай адвагі. І яна ў маладой беларускай паэтэсы абгрунтаваная. Вось як гучаць сусветна вядомыя радкі Афанасія Фета ў беларускім прачытанні Алены Басікірскай: «Да цябе прыйшоў з вітаннем/ Расказаць, што сонца ўстала,/ Што яно вільготным раннем/ Па лістах затрапятала...» У раздзеле перакладаў — і чатырнаццаць вершаў, аб’яднаных падзагалоўкам «Паводле Амара Хаяма». Уважлівае знаёмства з параўнальна невялікім абсягам перакладаў Алены Басікірскай пераконвае, што ёй варта часцей выступаць у гэтым часам і няўдзячным мастацкім накірунку. Чужыя творы гучаць натуральна, быццам і напісаны па-беларуску. Відавочна, якраз у паэтычным перакладзе гэта і з’яўляецца станоўчай адметнасцю. Будзем спадзявацца, што творца яшчэ не аднойчы звернецца да перакладаў і рускай, і сусветнай класікі. Мастацкі пераклад яднае не толькі паэтаў-адзінак, ён аб’ядноўвае народы і культуры, паўстае выдатным дыпламатам у імя паразумення часам далёкіх рознанацыянальных прастораў. «І доўга буду тым прыемны я народу,/ Што дабрыню душы я лірай абуджаў,/ Што ў мой нялёгкі час я ўслаўляў свабоду/ І літасць да нябогаў заклікаў./ Загадау Божаму, о муза, будзь пакорнай,/ Не бойся крыўды, лаўраў не шукай,/ Паклёпы і хвальбу аспрэчвай памяркоўна/ І неразумных ты не папракай». ( Аляксандр Пушкін у перакладзе Алены Басікірскай). 

Кніга паэзіі «Мая зямля — яна мая да скону» выдадзена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».