Да плюс 27 градусаў і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 6 чэрвеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак будзе малавоблачна. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 3 да 9 градусаў, па поўдні месцамі да плюс 11 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 21-27 градусаў.
Таксама сіноптыкі папярэдзілі, што 6-8 чэрвеня на большай частцы тэрыторыі Мінскай і Гомельскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі краіны месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас). Аб’яўлены чырвоны ўзровень небяспекі.
Прэв’ю: БелТА
Мноства пытанняў паўстае перад кожным маладым педагогам.
Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?