Вы тут

Вучоныя НАН Беларусі прадэманструюць на «БЕЛАГРА-2023» больш як 200 распрацовак і тэхналогій


Каля 50 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прымуць удзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «БЕЛАГРА-2023». Усяго вучоныя і спецыялісты Акадэміі навук прэзентуюць звыш 200 інавацыйных распрацовак і тэхналогій у галіне сельскагаспадарчай вытворчасці розных напрамкаў.


Экспазіцыя РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» будзе прадстаўлена новымі машынамі, абсталяваннем і прыборамі для тэхнічнага забеспячэння інавацыйных тэхналогій аграпрамысловага комплексу. Новыя распрацоўкі прызначаны для механізацыі тэхналагічных працэсаў у раслінаводстве і жывёлагадоўлі. Так, напрыклад, ДП «Эксперыментальны завод» РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» пакажа буртаўкладачны комплекс для цукровых буракоў. Гэта арыгінальная лінія, якая складаецца з цэлага комплексу машын для прыёму і сартавання цукровых буракоў.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі» НАН Беларусі прадэманструе ў рамках выстаўкі тэхналогіі і сістэмы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі, каталагізацыі і нагляду за прадуктамі ў ланцугах паставак з выкарыстаннем штрыхавых кодаў, RFID і блокчэйн тэхналогій, якія забяспечваюць уніфікаванае выкарыстанне лічбавых пашпартоў тавараў, электронных суправаджальных дакументаў, у тым ліку пры экспарце беларускіх тавараў.

РУП «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі» прадэманструе вадкія ўгнаенні, прыгатаваныя на аснове хелатаў металаэлементаў цынку, медзі і бору ў аргана-мінеральнай форме з дабаўленнем рэгулятараў росту — гідрагуміна, гідрагумата або іншых гумінавых рэчываў, якія прызначаны для перадпасяўной інкрустацыі і для некаранёвага падкорму сельскагаспадарчых культур. Яны павялічваюць іх ураджайнасць і якасць прадукцыі.

РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве» прадэманструе ў рамках выстаўкі насенне новых сартоў асноўных сельскагаспадарчых культур, створаных вучонымі — аграрыямі на базе цэнтра, з высокім патэнцыялам прадукцыйнасці і ўраджайнасці.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій НАН Беларусі» прадставіць святлодыёднае электраасвятленне для агародніцтва закрытага грунту.

Навукоўцы НАН Беларусі прадэманструюць таксама на «БЕЛАГРА-2023» прадукты харчавання для дзяцей на садавінагароднінай, мясной і малочнай асновах, тэхналогіі перапрацоўкі малака-сыравіны чырвоных парод жывёлы на малочныя прадукты, а таксама новыя сарты бульбы і іншых сельскагаспадарчых раслін, ветэрынарныя прэпараты, рэгулятары росту раслін і многае іншае.

Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра-2023» пройдзе ў Кітайска-Беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» з 6 па 10 чэрвеня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: Мінск-Навіны

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?