Вы тут

Кавальчук: падрыхтоўка да ІІ Гульняў краін СНД выйшла на фінішную прамую


Падрыхтоўка да ІІ Гульняў краін СНД выйшла на фінішную прамую. Пра гэта пры наведванні Гродна расказаў журналістам міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, перадае БелТА.


Адказваючы на пытанне, на якім этапе знаходзіцца падрыхтоўка Беларусі да ІІ Гульняў краін СНД, міністр адзначыў, што мы выйшлі ўжо на фінішную прамую. «Падрыхтоўка ідзе праз тэставыя спаборніцтвы. Мы вызначаем у першую чаргу работу ўсіх тэхнічных службаў, гатоўнасць менавіта спартыўнай інфраструктуры. Паралельна правяраем, глядзім месцы пражывання, месцы харчавання спартсменаў, суддзяў, адміністрацыі, персаналу, у якіх умовах будуць нашы госці і спартсмены тут пражываць», — сказаў ён.

«Сёння мы ў Гродне. Да гэтага паглядзелі Салігорск, у суботу — Маладзечна, заўтра — Брэст. І так на працягу двух тыдняў праедзем усю Беларусь і паглядзім кожны аб’ект, каб унесці неабходныя карэктывы, недзе навесці парадак. Наогул, недзе нейкія тэхнічныя пытанні падкарэкціраваць, падправіць», — дадаў Сяргей Кавальчук. Паводле слоў міністра, у цэлым падрыхтоўка да маштабных спаборніцтваў ідзе ў планавым рэжыме і пытанняў ніякіх няма.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».