Вы тут

Лукашэнка: беларусы і датчане, насуперак надуманым супярэчнасцям, здолелі захаваць супрацоўніцтва


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Даніі з нацыянальным святам — Днём Канстытуцыі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Беларусь і Данія на працягу многіх гадоў паспяхова развівалі ўзаемадзеянне ў сферах высокіх тэхналогій, прамысловасці, жывёлагадоўлі, аховы клімату, ветранай энергетыкі. Мы па праву можам ганарыцца сваімі высокімі сацыяльна-эканамічнымі стандартамі, якія сталі выдатным прыкладам для многіх краін свету», — гаворыцца ў віншаванні.

Сёння гэтыя дасягненні знаходзяцца пад пагрозай несправядлівых санкцый і нагнятання ваеннай істэрыі, што не прыносіць абодвум бакам нічога, акрамя падзення ўзроўню жыцця і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні, перакананы беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы з задавальненнем адзначыў, што беларусы і датчане, нягледзячы на ўсе надуманыя супярэчнасці, здолелі захаваць сувязі, якія ўсталяваліся за дзесяцігоддзі ў сферах гандлю, інвестыцый і культуры.

«Упэўнены, толькі раўнапраўны дыялог, узаемная павага і працяг двухбаковага супрацоўніцтва вернуць мір і спакой у наш агульны рэгіён», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Даніі міру і росквіту.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.