Вы тут

Антон Аліханаў: Мы залежым ад паставак будаўнічых матэрыялаў з Беларусі


Губернатар Калінінградскай вобласці Расіі Антон Аліханаў паводле вынікаў сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам расказаў журналістам пра тое, якія беларускія тавары цікавы калініградцам, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Губернатар звярнуў увагу, што ў сувязі з заходнімі санкцыямі моцна змянілася лагістыка. «І нам вельмі важна, каб беларускія тавары таксама маглі карыстацца субсідыямі (механізмамі па субсідзіраванні марской лініі, якія пачалі дзейнічаць у мінулым годзе па даручэнні Прэзідэнта РФ. — Заўвага БелТА), каб яны не станавіліся неканкурэнтнымі і мы працягвалі іх атрымліваць».

«Мы залежым па вялікай наменклатуры, напрыклад, будаўнічых матэрыялаў ад паставак з Рэспублікі Беларусь. Для нас вельмі важна, каб гэтыя пастаўкі працягваліся — і цэмент, і друз, і наогул у прынцыпе будаўнічыя праекты, — звярнуў увагу ён. — Даручэнні адпаведныя дадзены».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».