Вы тут

Горбіч: Захаваць баланс паміж якаснай і даступнай меддапамогай


Сёння стаіць задача захаваць баланс паміж якаснай і даступнай медыцынскай дапамогай. Такім меркаваннем падзяліўся намеснік міністра аховы здароўя Юрый Горбіч у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БелТА.


Акрэсліваючы болевыя кропкі беларускай сістэмы аховы здароўя, Юрый Горбіч звярнуў увагу на два прынцыповыя паняцці — даступнасць і якасць. «Пры ўяўнай сваёй прастаце яны ў нейкай ступені вельмі складаныя, бо чым больш даступнасць, тым ніжэй якасць, і наадварот, чым вышэй якасць, тым ніжэй даступнасць, — сказаў намеснік міністра. — Прэзідэнт паставіў перад сістэмай аховы здароўя задачу захаваць баланс паміж якаснай і даступнай медыцынскай дапамогай. Таму адказнасць размяркоўваецца зыходзячы з месца працы кожнага — я тут, у Міністэрстве аховы здароўя, мае калегі — непасрэдна каля ложка пацыента, на прыёме ў паліклініцы або выездзе хуткай дапамогі. Мы павінны зрабіць максімум, каб забяспечыць якаснае жыццё пацыента».

Юрый Горбіч таксама закрануў пытанне, якое датычыцца прыёму жыхароў райцэнтра вузкімі спецыялістамі, у тым ліку эндакрынолагам, неўролагам, кардыёлагам. «Гэта пытанне ва ўжо набіўшых аскому дарожных картах, — нагадаў ён. — Калі таго ж эндакрынолага няма ў адным райцэнтры, то яго жыхарам будуць выдзелены месцы і магчымасць прыёму гэтым спецыялістам у суседнім населеным пункце. У гэтай сітуацыі павінна паварушыцца ўся сістэма аховы здароўя — ад урача агульнай практыкі праз галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы да Міністэрства аховы здароўя».

Паводле слоў намесніка міністра, на профільнае ведамства таксама кладзецца адказнасць пры размеркаванні патокаў пацыентаў, таму што ў гэтым пытанні непазбежныя розныя непаразуменні. «Роля Міністэрства аховы здароўя заключаецца ў тым, каб звесці гэтыя непраразуменні на нішто, забяспечыўшы справядлівае пераразмеркаванне патокаў, — падкрэсліў Юрый Горбіч. — Несправядліва, калі ўмоўна існуе раён, дзе няма спецыяліста, а вакол чатыры, дзе ён ёсць, але ў выніку ўсе будуць ехаць толькі ў адзін з гэтых чатырох раёнаў. У гэтай сітуацыі варушыць Міністэрства аховы здароўя не варта, з гэтай задачай цалкам справілася нарада 23 мая 2023 года».

Як паведамлялася раней, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне «Аб павышэнні эфектыўнасці працы сістэмы аховы здароўя». Па выніках нарады, якая адбылася 23 мая 2023 года, кіраўніком дзяржавы дадзены канкрэтныя даручэнні аб навядзенні парадку ва ўстановах аховы здароўя ўсіх узроўняў, стварэнні ўмоў для аказання якаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву. Пры гэтым асаблівая ўвага павінна надавацца сельскім жыхарам. Даклады аб выніках праведзенай работы будуць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы ў студзені 2024 года.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.