Вы тут

Швецыя выканала патрабаванні Турцыі і можа ўступіць у НАТА


Швецыя выканала патрабаванні Турцыі ў рамках трохбаковага мемарандума і можа ўступіць у НАТА. Пра гэта заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнберг на прэс-канферэнцыі ў Стамбуле па выніках перагавораў з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, інфармуе ТАСС.


Паводле яго, Швецыя выканала абавязацельства. Зроблены канкрэтныя крокі і зменены законы. «Дэманстрацыі ў Швецыі стварылі цяжкасці. Свабода сходаў і свабода выказвання меркаванняў павінны быць абаронены і выкананы. Аднак арганізатары гэтых дэманстрацый імкнуцца перашкодзіць краіне стаць сябрам НАТА», — сказаў Столтэнберг.

Генеральны сакратар НАТА адзначыў, што ў ходзе сённяшняй сустрэчы з турэцкім лідарам дамовіўся, што наступнае пасяджэнне пастаяннага сумеснага механізму са Швецыяй пройдзе 12 чэрвеня. Таксама кіраўнік альянсу паведаміў, што ў Турцыі ёсць час, каб ратыфікаваць заяўку Швецыі да саміту НАТА.

Прэв’ю: ТАСС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?