Вы тут

Майстры з'ехаліся на Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў


У чатырнаццаты раз у сталіцы праходзіць Рэспубліканскі фестываль-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет». Сёлета ў ім прымаюць болей за трыста пяцьдзесят майстроў з усёй Беларусі. Кожны рэгіён прастаўлены сваімі самымі вядомымі майстрамі, многія з якіх з’яўляюцца членамі Саюза майстроў. Нямала тут і тых, каму нададзены ганаровы статус «Народны майстар», а таксама кіраўнікоў студыяў па навучанні будучых майстроў. Менавіта гэтыя творчыя асобы працягваюць лепшыя традыцыі нашых народных рамёстваў, перадаюць свой багаты досвед дзецям і дарослым. Мне пашчасціла сустрэць знаёмых, якіх шмат разоў фатаграфаваў на папярэдніх фестывалях — і на плошчы Старога горада, як цяпер, і ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе, калі толькі пачынаўся гэты адметны праект. Тут быў рэзчык па дрэве Анатоль Багамольцаў з Мінска, ткачыха Валянціна Волкава з Касцюковічаў, Таццяна Сіроціна і Таццяна Чараповіч з Дрыбіна, лазапляцельшчык Аляксей Меснік і бондар Уладзімір Станкевіч з Глуска, ганчар і разьбяр з Лепеля Анатоль Сімановіч, майстар па спіральнаму пляценню Васіль Сіманковіч з Гарадка, мастачка па маляванню дываноў з Глыбокага Святлана Скавырка, кавалі з Мсціслава і Баранавіч Сяргей Кудзікаў і Дзяніс Ашчэпкаў, вышывальшчык народных строяў з Гомеля Віктар Шыпкоў і іншыя знакамітыя рамеснікі і майстры. Госці фестываля маглі паўдзельнічаць у майстар-класах, набыць сувеніры. На галоўную сцэну каля мінскай ратушы, каб упрыгожыць свята, выйшлі музыкі, спевакі і танцоры, сярод іх былі вядомыя выканаўцы народны фальклорна-этнаграфічна ансамбль «Неруш», народны ансамбль танца «Белая Русь», узорны ансабль танца «Чабарок», узорны ансамбль народнай музыкі «Дударыкі», ансамбль гарманістаў «Кармянскія прымакі», народны ансамбль «Вязанка» з Асіповіцкага раёна і іншыя калектывы з розных рэгіёнаў краіны. 


Анатоль КЛЯШЧУК 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?