Вы тут

Косаўскі замак — унікальны помнік неаготыкі XIX стагоддзя


У Брэсцкай вобласці ў невялікім мястэчку Косава размясціўся ўнікальны помнік неагатычнай архітэктуры XIX стагоддзя: палац графаў Пуслоўскіх або Косаўскі замак. 


Само Косава ўпершыню згадваецца ў 1494 годзе. Аднак выдатны замак, празваны «рыцарскай мрояй», пачаў будавацца тут толькі ў 1838 годзе па ўказе Вандаліна Пуслоўскага. Над праектам працаваў выбітны архітэктар Францішак Яшчолд, а вось рэканструкцыяй замка ў другой палове XIX стагоддзя займаўся ўжо Уладзіслаў Марконі.

У чым жа ўнікальнасць Косаўскага палаца? Сам будынак з-за асаблівасцяў зубчастых вежаў нагадвае мініяцюрны замак. Цікава тое, што іх колькасць абрана не выпадкова. Кожная абазначала свой месяц года. Напрыклад, чатыры цэнтральныя былі сімваламі самых ураджайных – мая, чэрвеня, ліпеня і жніўня. Менавіта таму гэтыя вежы і былі самымі высокімі.

Акрамя таго, Косаўскі замак уражвае сваёй маштабнасцю: тут больш за 100 памяшканняў пры тым, што няма ніводнага прахаднога. Яго ўладальнікі любілі раскошу, таму палац шырока вядомы сваімі тэматычнымі заламі: белы быў прызначаны для танцаў, у ружовым можна было памузіцыраваць, а ў чорным пагуляць у карты.

Яшчэ існуе легенда, што калісьці ў Параднай зале была шкляная падлога-акварыум з самымі сапраўднымі рыбкамі. Праўда гэта ці не — невядома, але падлогі з падагрэвам і дзіўная «музычная» акустыка палаца — гэта факт.

Найбольшыя разбурэнні Косаўскі замак пацярпеў у гады Першай і Другой сусветных войнаў. Яго рабавалі, размяшчалі тут кіраванне акругай і школу пчаляроў. У 1944 г. тут быў вялікі пажар, які нанёс вялікі ўрон – засталіся толькі сцены.

Больш за шэсцьдзесят гадоў Косаўскі палац быў у запусценні, разбураючыся пад уздзеяннем прыроды. Рэстаўрацыя пачалася толькі ў 2008 г. Большая частка работ ужо зроблена і зараз палацава-паркавы комплекс з задавальненнем наведваюць турысты.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.