Вы тут

Мінадукацыі: Вынікі першага ЦЭ пералічаць па новай методыцы


Вынікі першага цэнтралізаванага экзамену пералічаць па новай методыцы, балы можна будзе даведацца ўжо сёння. Пра гэта журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА.

«У цяперашні час скончыла працу міжведамасная камісія, якая правярала карэктнасць падліку вынікаў першага цэнтралізаванага экзамену. Вынікі праверкі паказалі, што памылак няма, у тым ліку і ў методыцы разліку тэставых балаў. Разам з тым па колькасці зваротаў, якія да нас паступілі ад грамадзян, стала відавочна, што методыка занадта складаная. Таму Прэзідэнтам нашай краіны Аляксандрам Лукашэнкам дадзена канкрэтнае даручэнне — спрасціць методыку разліку і зрабіць яе зразумелай для кожнага чалавека. Міністэрствам адукацыі такая работа праведзена, у яе распрацоўцы выкарыстоўваліся падыходы, якія ўжываліся пры правядзенні рэпетыцыйнага тэсціравання. Ужо сёння будуць пералічаны вынікі першага цэнтралізаванага экзамену і сёння ж размешчаны на сайце РІКВ, а таксама ў асабістых кабінетах абітурыентаў. Вынікі другога ЦЭ таксама будуць разлічаны па гэтай жа методыцы, іх можна будзе даведацца ў панядзелак», — сказаў Андрэй Іванец.

Ён адзначыў, што разам з вынікамі цэнтралізаванага экзамену, як першага, так і другога, будуць апублікаваны табліцы пераводу першасных балаў у тэставыя, па якіх кожны абітурыент і кожны выпускнік зможа пераправерыць правільнасць і карэктнасць разліку сваіх вынікаў.

«Усім абітурыентам, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, варта таксама разумець, што ўмовы правядзення і ЦЭ, і ЦТ будуць абсалютна ідэнтычныя. Гэта тычыцца як складанасці тэставых заданняў, якія цалкам адпавядаюць школьнай праграме, так і разліку тэставых балаў. Гэта вельмі важна, таму што мы павінны стварыць роўныя, зразумелыя, справядлівыя ўмовы як для ўсіх выпускнікоў гэтага года, так і для выпускнікоў мінулых гадоў, якія сёлета будуць мець магчымасць здаць тры цэнтралізаваныя тэсціраванні для паступлення ў нашы ўніверсітэты», — сказаў на заканчэнне кіраўнік адукацыйнага ведамства.

Акрамя таго, Міністэрства адукацыі працягне прыём грамадзян, і ў выпадку ўзнікнення пытанняў будуць дадзены тлумачэнні.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.