Вы тут

Галоўчанка наведаў ВГУП «Чырвоны харчавік — Слаўгарад»


Вытворчасць жавальнага і жэлейнага мармеладу ў Слаўгарадзе выйдзе на поўную праектную магутнасць ужо восенню бягучага года. Аб гэтым паведамілі на ВГУП «Чырвоны харчавік — Слаўгарад» у час наведвання прадпрыемства прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік» Яўген Свірыд расказаў аб інавацыйнай вытворчасці кандытарскіх вырабаў у Слаўгарадзе, яго магутнасцях і асартыменце прадукцыі. Праект запушчаны па ўказе нумар 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці». Вытворчасць выпускае новую імпартазамяшчальную і экспартна арыентаваную прадукцыю — розныя віды мармеладу: дыябетычны, з вітамінамі, нізкакаларыйны і гэтак далей.

У 2020 годзе на ВГУП «Чырвоны харчавік — Слаўгарад» наладзілі выпуск мёду, у сакавіку 2022-га запусцілі лінію па вытворчасці жавальнага мармеладу і цукерак. Філіял плануе выйсці на поўную праектную магутнасць ужо ў кастрычніку бягучага года. На прадпрыемстве працуюць амаль 100 чалавек, з поўнай загрузкай магутнасцей дабавіцца яшчэ 20 работнікаў.

«Сёння прадпрыемства выходзіць на сваю праектную магутнасць, аднак гэты працэс не хуткі: ідзе адпрацоўка тэхналогіі, фарміраванне змен і калектыву, — падкрэсліў Яўген Свірыд. — Усе гэтыя этапы мы прайшлі ўжо. Стаіць задача да канца гэтага года выйсці на праектную магутнасць — ёсць адпаведны план, у тым ліку па асваенні новых рынкаў. Мы паспяхова ідзём да гэтай мэты. У гэтай вытворчасці ёсць дзве асаблівасці — імпартазамяшчэнне і інавацыйныя тэхналогіі, некаторыя прыменены ў Беларусі ўпершыню. Сёння актуальныя прадукты без цукру, абагачаныя вітаміннымі комплексамі. Выпусцілі прадукт, які дазволены для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, — мармелад, абагачаны вітамінамі груп В і С».

Паступальна павялічваюцца аб’ёмы выпуску і ўводзіцца новы асартымент прадукцыі — значыць, растуць продажы. З канвеера філіяла выходзіць звыш 50 найменняў жэлейнага і фармавога мармеладу на аснове пекціну, жэлаціну, карагінану і мадыфікаванага крухмалу. Тавар ідзе ў тым ліку на экспарт, большая частка прадукцыі адгружаецца ў Расію, таксама ёсць пастаўкі ў Казахстан, Узбекістан, Балгарыю і Грузію. «Мы даследуем рынак і даём людзям магчымасць азнаёміцца з нашым прадуктам, пераканацца, што ён якасны і натуральны. У гэтым годзе мы плануем выпусціць і рэалізаваць больш за 2 тыс. т кандытарскіх вырабаў, з якіх каля 700 т будуць рэалізаваны на экспарт», — адзначыў Яўген Свірыд.

У праграму візіту прэм’ер-міністра таксама ўвайшлі наведванне гідралагічнага помніка прыроды «Блакітная крыніца» і знаёмства з турыстычным патэнцыялам Слаўгарадскага раёна, азнаямленне з вытворчасцю сыроў на філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабуліна крынка». У сустрэчы прымаюць удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Андрэй Кажамякін.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.