Вы тут

Даўгала: Нішто так не небяспечна для любой краіны, як абыякавасць народа


«Так сказаў адзін вядомы пісьменнік і меў абсалютна рацыю, — адзначае член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Ірына Даўгала, каментуючы прыняты ўчора ў першым чытанні Закон „Аб народным апалчэнні“. — Калі народ гатовы абараняць свой дом, сваіх родных і блізкіх — значыць гатовы да абароны сваёй Радзімы».


Фота: БелТА.

Парламентарый нагадвае, што яшчэ на VI Усебеларускім народным сходзе Прэзідэнт Беларусі даручыў мадэрнізаваць Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі. Цяпер ідзе абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў гэтага важнейшага дакумента. «Фактычна ўся дзяржаўная сістэма заточана на інтарэсы нацыянальнай бяспекі, — звяртае ўвагу дэпутат. — Можам казаць, што мы эфектыўныя ў гэтым плане, гатовы да любых праяў пагроз і небяспек, якія могуць існаваць на сённяшні дзень».

Ірына Даўгала падкрэсліла, што ў Беларусі сістэма абароны дзяржавы выбудавана, адладжана. «Яна жыццяздольная, баяздольная, эфектыўная і, галоўнае, увесь час мадэрнізуецца, — удакладняе член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве. — Мы за ўсю сваю гісторыю перажылі шмат розных выпрабаванняў, і сістэма фактычна ніколі не давала збояў. Сюды ўваходзяць не толькі сілавыя структуры, ваенныя арганізацыі, але і грамадзянскія».

Парламентарый лічыць Закон «Аб народным апалчэнні» доўгачаканым. «Сутнасць яго простая — садзейнічаць добраахвотнікам у абароне сваёй хаты, сваіх блізкіх, сваёй маёмасці, і сваёй мясцовасці, — тлумачыць яна. — Калі прааналізаваць, то ўжо ёсць досвед іншых краін. Мы бачым, што і Расія, і Украіна звярнуліся да фармавання народнага апалчэння. Але ні там, ні там не створана прававая база. Ва Украіне, калі была пагроза страты Кіева, проста бязладна раздавалі зброю ўсім жадаючым, каб узмацніць воінскія часці. Гэта была раздача без уліку, зараз гэтую зброю складана сабраць, а дакладней немагчыма. Не выключана, што крымінальныя структуры карыстаюцца ёй».

Па словах дэпутата, у нашым законе ўсе гэтыя пытанні прадугледжаны. «Улічваючы, што ўдзел у народным апалчэнні абсалютна добраахвотны, а наймальнікі змогуць вызваляць гэтых грамадзян ад працы з захаваннем зарплаты і працоўнага месца, можна меркаваць, што беларусы будуць прытрымлівацца даўно вядомай аксіёмы: войны выйграюць не арміі, а народы, — пераканана Ірына Даўгала. — Такім чынам, армія — тэрытарыяльная абарона — народнае апалчэнне. Яны не выключаюць адзін аднаго, а дапаўняюць! Суб’екты сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі — дзяржаўныя органы і арганізацыі, грамадзяне, грамадскія інстытуты, якія рэалізуюць свае правы і абавязкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў адпаведнасці з заканадаўствам. Людзі валодаюць палітычнай мудрасцю, бо жыццё народа — і ёсць жыццё дзяржавы. І тут мы дзяліць не будзем, мы будзем абараняць!»

Запісала Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?