Вы тут

Хрэнін расказаў аб навацыях законапраекта аб народным апалчэнні


Міністр абароны Віктар Хрэнін расказаў аб навацыях у законапраекце «Аб народным апалчэнні», перадае БелТА.


Фота: БелТА

Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб народным апалчэнні». Праект закона накіраваны на ўстанаўленне прававых асноў рэалізацыі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, права на добраахвотны ўдзел у забеспячэнні ваеннага становішча ў Беларусі. У прыватнасці, праектам закона прадугледжваецца азначэнне тэрмінаў «народнае апалчэнне», «атрад народнага апалчэння» і «дабраволец народнага апалчэння», агульныя пытанні фінансавага і матэрыяльнага забеспячэння народнага апалчэння, абмежаванні пры залічэнні грамадзян у народнае апалчэнне, а таксама парадак кіраўніцтва народным апалчэннем, фарміравання, камплектавання і дыслакацыі атрадаў народнага апалчэння, выканання імі задач, паўнамоцтвы дзяржаўных органаў і службовых асоб у сферы дзейнасці народнага апалчэння.

«Праект закона „Аб народным апалчэнні“ падрыхтаваны ў выкананне даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрствам абароны сумесна з Міністэрствам унутраных спраў і іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, — адзначыў Віктар Хрэнін. — Падрыхтоўка гэтага законапраекта ажыццяўлялася з мэтай стварэння прававых асноў добраахвотнага ўдзелу грамадзян у забеспячэнні ваеннага становішча ў складзе атрадаў народнага апалчэння. На сённяшні дзень заканадаўчыя акты ў сферы дзейнасці народнага апалчэння ў Беларусі адсутнічаюць. Пры распрацоўцы законапраекта за аснову быў узяты сучасны вопыт стварэння добраахвотніцкіх фарміраванняў тэрытарыяльных абшчын Украіны ў 2022 годзе. Гэтыя падраздзяленні ствараліся з ліку грамадзян, пераважна дабравольцаў, якія, як правіла, не падлягаюць прызыву на ваенную службу па мабілізацыі, для вырашэння другарадных задач у месцах, што не прадугледжваюць дзеянні войскаў, пад кіраўніцтвам органаў унутраных спраў або мясцовага кіравання. Такі ж падыход закладзены і ў распрацаваным законапраекце».

Праектам закона вызначаецца, што фарміраванне народнага апалчэння будзе ажыццяўляцца на аснове ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. «Атрады народнага апалчэння могуць стварацца ў гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх Саветах адначасова з фарміраваннем у адміністрацыйным раёне тэрытарыяльных войскаў», — удакладніў міністр.

«Асноўнай задачай дабравольцаў, аб’яднаных у атрады народнага апалчэння, з’яўляецца аказанне ў перыяд дзеяння ў краіне ваеннага становішча садзейнічання органам унутраных спраў у абароне ўласнасці ад злачынных і іншых проціпраўных замахаў на тэрыторыі, дзе яны пражываюць, а таксама па рашэнні мясцовых саветаў абароны яны могуць прыцягвацца для вырашэння іншых задач па забеспячэнні ваеннага становішча, — дадаў Віктар Хрэнін. — Колькасць атрадаў народнага апалчэння, іх склад і задачы плануецца вызначаць рашэннямі мясцовых органаў кіравання ў залежнасці ад магчымасцей і патрэбнасцей той ці іншай адміністрацыйнай тэрыторыі. Пры гэтым дыслацыравацца і прымяняцца такія атрады будуць, як правіла, на той адміністрацыйнай тэрыторыі, дзе яны сфарміраваны. Агульнае кіраўніцтва народным апалчэннем будзе ажыццяўляцца мясцовы савет абароны, а непасрэднае — тэрытарыяльны орган унутраных спраў».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».