Вы тут

Палац Незалежнасці з экскурсіяй наведалі выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў


У Палацы Незалежнасці прайшла чарговая экскурсія. На гэты раз рэзідэнцыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паказалі выхаванцам ваенна-патрыятычнага цэнтра спецыяльнай падрыхтоўкі «Скіф» і абласнога ваенна-патрыятычнага клуба «Доблесць» вайсковай часці 3310.


Да пачатку экскурсіі заставалася каля 15 хвілін. Хтосьці цярпліва чакаў пачатку мерапрыемства, хтосьці фатаграфаваў экспанаты ў зале ўрачыстых цырымоній. Увагу прыцягнуў малады чалавек у сінім берэце, які разглядаў карціны. Цімафею Афанасьеву 12 гадоў, ён родам з Рэчыцы. Там праходзіць падрыхтоўку ў ваенна-патрыятычным цэнтры «Скіф» пад кіраўніцтвам Уладзіміра Габрава. У Мінску хлопчык бывае нячаста. Цімафея сапраўды вельмі ўразілі карціны, падораныя кіраўніку дзяржавы. 

А вось Паліну Багушэвіч і Вячаслава Перцава з «Доблесці» ўразілі інтэр’еры Палаца Незалежнасці.

— Прадчувалі, што будзе нешта грандыёзнае. — гаворыць дзяўчына, — Вельмі прыгожа, усё блішчыць-зіхаціць.

— Як за гэтым усім сачыць — увогуле невядома, — жартліва падтрымлівае гаворку хлопчык.

Таксама дзеці падзяліліся, што ім цікава паглядзець на абстаноўку, у якой працуе Прэзідэнт.

Іх кіраўнік старшы лейтэнант Іна Саскавец дадала, што выхаванцы «Доблесці» даўно хацелі сюды трапіць, паглядзець знутры на месца, дзе прымаюцца найважнейшыя рашэнні ў нашай краіне:

— Дзецям гэта вельмі цікава. Такое мерапрыемства можа паслужыць добрай матывацыяй для таго, каб у будучыні яны выбралі дастойную прафесію.

Экскурсія доўжылася каля дзвюх гадзін. За гэты час госці Палаца Незалежнасці змаглі наведаць розныя залы, якія бачылі да гэтага толькі па тэлевізары, зрабіць фатаграфію на тым месцы, дзе некалі засядала Нармандская чацвёрка, наведаць музей і даведацца шмат новага і цікавага пра гісторыю самога будынка.

Напрыклад, васьмігадовы Максім Някрасаў добра запомніў, што кожная зала мае сваю атмасферу, свой колер і што Палац Незалежнасці будаваўся беларускімі будаўнікамі з беларускіх матэрыялаў. А ўразіў яго больш за ўсё музей, дзе на думку хлопчыка,шмат цікавых экспанатаў.

А яшчэ многія дзеці задаваліся пытаннем, навошта шкляныя кабінкі ў некаторых залах. Аказалася, што яны прызначаны для камфортнай працы перакладчыкаў пры візіце замежных гасцей.

Усе засталіся пад уражаннем пасля праведзенай экскурсіі. Шмат экспанатаў, шмат карцін, шмат новай інфармацыі. Завяршылася мерапрыемства праглядам тэматычнага фільма.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».